Анатоль Івашчанка написал(а) 05.11.2014 21:53:43
Спадар Глеб. Далібог, я б не адцягваў ні Ваш, ні свой, ні іншых наведнікаў сайту час (тым больш, тут такія сур'ёзныя "адкрытыя лісты" пішуць, што проста хавайся ў бульбу), калі б ня гэты Ваш заклік: "давайце разважаць лагічна". Ну, давайце) Вы пішаце "яшчэ адной поўнасцю беларускамоўнай станцыі (ці напалову беларускамоўнай) было б не цікава". Адзін зь дзесяцёх вядоўцаў -- гэта што, поўнасьцю (ці напалову) белмоўная станцыя? Калі Вы ўважліва чыталі, вышэй у прыклад прыводзілася кіеўская рок-хваля, дзе адзін вядоўца (дарэчы, ці ня наш Кузін?) вяшчае па-руску, а другі па-ўкраінску, і ўсё ок. Далей. У Менску працуе каля 20-ці FM-станцыяў. Адна зь іх сапраўды, як вы кажаце "гаворыць па-беларуску" (яшчэ нядаўна яна вяшчала выключна на ук-хвалях і, думаю, рэйтынг наўрад ці дужа высокі; ня толькі праз мову). Вы сапраўды лічыце гэта "дзьвюхмоўнасьцю ў нашай краіне"? Дзьвюхмоўнасьць падразумявае раўнапраўе. Вы ўсур'ёз лічыце, што калі адзін вядоўца пачне размаўляць на мове, станцыя пераўтворыцца ў рассаднік нацыяналізму (а, яшчэ Максім Аляксеевіч зь Віталём Маліноўскім могуць гэны вірус падхапіць, і тады саўсем гамон:)). Што да дэвізу РМ ("Адрозьнівайся!"), дык мой варыянт акурат яму і адпавядае! Бо няма ў нас (і нідзе ў сьвеце) радыёстанцыі, дзе б адзін вядоўца размаўляў па-беларуску, а астатнія па-руску. Гэта сапраўды было б тым, што АДРОЗЬНІВАЕ. Цяпер, у эпоху безьліміту, не праблема знайсьці рускамоўную рок-станцыю. Іх сотні. Таму й тут у Вас, перапрашаю, з логікай пралёт. :) Спадар Сяргей Бандарэнка. Ужо тое, што Вы для адказу на тры беларускамоўныя допісы абралі шмат пра што сьведчыць. Не хачу Вас ні ў чым папракаць. Але мне падаецца, што праблема, якую мы тут закранулі, глыбей, чым проста Ваш выбар працоўнай мовы. Бо як у Расіі паэт больше чем поэт, гэтак і ў Беларусі мова болей чым мова (для тых, каму гэта баліць), і, пры гэтым, меней чым мова (для "паслухмяна маўклівай" большасьці). На Сталіцы ў Вас быў свой стыль, сваё аблічча. Я б нават сказаў, Вы былі голасам гэтай станцыі (дарэчы, так засталося і дагэтуль -- маю на ўвазе "візітоўку" хвалі; цікава, Вы там не працуеце, а Ваш голас гучыць). І цяпер Вы кажаце пра нейкую канцэпцыю, каторую "следует понімать і прінімать". І што ж гэта за такая коньцэпцыя? Зь якога часу мова вяшчаньня сталася канцэпцыяй? Мова -- інструмент, ня болей. Ці Вы хочаце сказаць, што вядзеньне эфіру па-беларуску супярэчыць рок-музыцы? Не, праўда, патлумачце калі ласка. Перапрашаю за многабукаф, але ўсё ж папрабую ўдакладніць сваю (відаць, пустую) прапанову. Для пакаленьня Глеба Радзівонава (яму, ён вышэй пісаў, 17-ць) сапраўды не зразумела: ну і чо, якая розьніца, якая мова, галоўнае музычны кантэнт... Мне проста маладушна падалося, што такі ўчынак мог бы шмат каму з моладзі даць станоўчы й правільны прыклад.... Ну, добра, ня буду грузіць гэтай багушэвіччынай -- не пакідайце мовы, каб ня ўмёрлі. Бо -- уражаньне -- сапраўды ўжо позна. Прабачце.